Абаронцы Курапатаў аднавілі крыжы і трапілі ў ДТЗ. Фатахроніка пратэсту 13 чэрвеня
13 чэрвеня абаронцы Курапатаў аднавілі 8 крыжоў, якія былі зламаныя напярэдадні невядомымі. Гэтыя крыжы былі ўсталяваныя актывістамі, каб не было як падвозіць прадукты ў рэстарацыю «Поедем поедим» з боку Курапацкага лесу.