Август
2024

Новости за 19.08.2024

Радыё Свабода 

Рок-музыка, сапраўдныя ўнітазы і шпацыры пад купалам. Пагаварылі з тымі, хто прайшоў праз новае СІЗА ў Калядзічах

Суразмоўцы расказваюць пра бідэ ў жаночых камэрах, татальнае відэаназіраньне і сучасны спартовы комплекс. А таксама пра недаробкі і няхватку супрацоўнікаў.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Доля ўкладаў фізасоб у беларускіх рублях перасягнула долю ўкладаў у замежнай валюце

Астаткі тэрміновых і ўмоўных укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб на 1 ліпеня 2024 года склалі Br17,9 млрд. У другім квартале 2024 года ў цэлым астаткі ўкладаў насельніцтва скараціліся на Br172,4 млн пад уплывам скарачэння валютных укладаў.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Федэрацыі хакея Беларусі і Узбекістана пашыраць супрацоўніцтва ў падрыхтоўцы спартсменаў

Пагадненне разлічана на пяць гадоў - да канца сезона-2028/29. Супрацоўніцтва хакейных федэрацый уключае ў сябе абмен методыкамі падрыхтоўкі хакеістаў, правядзенне семінараў і канферэнцый для трэнераў розных узроўняў, узаемадзеянне ў сферы судзейства, а таксама арганізацыю сумесных спаборніцтваў і вучэбна-трэніровачных збораў.