Ноябрь
2024

Новости за 20.11.2024

БелТА (Навіны Беларусі) 

Зацверджаны парадак галасавання ў месцах часовага знаходжання выбаршчыкаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі

Адпаведная пастанова прынята. Яна ўзгоднена з усімі зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі, уключаючы і тыя структуры, у якіх ёсць свае следчыя ізалятары. Работа будзе арганізавана такім чынам, каб гэтыя грамадзяне маглі прагаласаваць на выбарах Прэзідэнта.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Фонды Музея гісторыі ВАВ штогод папаўняюцца на 1,2 тыс. адзінак

Фонды Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны штогод папаўняюцца на 1,2 тыс. адзінак. Аб гэтым у YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага" расказала намеснік галоўнага хавальніка фондаў музея Святлана Прыбыш.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Нацбанк прадоўжыў дзеянне жнівеньскіх значэнняў разліковых велічынь стандартнай рызыкі на снежань

Па новых крэдытах у нацыянальнай валюце, прадастаўленых юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных), РВСР складае 12,5 працэнта гадавых. Па новых крэдытах у нацыянальнай валюце, прадастаўленых фізічным асобам (за выключэннем ільготных), - 17,71 працэнта гадавых.

Радыё Свабода 

Прадстаўнік пракуратуры ў Варшаве пракамэнтаваў ператрус у рэдакцыі «Белсату»

Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро (ЦАБ) Польшчы зьбірае ў памяшканьні польскага тэлебачання TVP дакумэнтацыю ў рамках расьсьледаваньня справы «Белсату», якое праводзіць акруговая пракуратура ў Варшаве.

Радыё Свабода 

«Імкнуцца запоўніць кадравы дэфіцыт». Чаму Лукашэнка зноў узяўся за «дармаедаў»

З 2015 году беларускія ўлады актыўна змагаюцца з «дармаедамі» пры афіцыйна нізкім беспрацоўі. Разьбіраемся, чым цяпер небясьпечны такі статус і чаму зь беспрацоўем дзяржава змагаецца карнымі мерамі.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка памілаваў яшчэ 32 асуджаных за экстрэмісцкія злачынствы

Гэта 8 жанчын і 24 мужчыны. Усе яны прызналі віну, раскаяліся ва ўчыненым і хадайнічалі аб памілаванні. 17 чалавек маюць хранічныя захворванні, адзін з'яўляецца інвалідам. У 17 асуджаных ёсць дзеці, з іх двое - шматдзетныя. 9 памілаваных - старэйшыя за 50 гадоў.

Радыё Свабода 

Беларуская журналістка Ганна Любакова атрымала прэмію Media Freedom Award

Падчас прамовы Ганна Любакова на цырымоніі ўручэньня прэміі ў Вашынгтоне расказала пра беларускіх журналістаў, якія знаходзяцца за кратамі, у тым ліку пра супрацоўніка Радыё Свабода Ігара Лосіка.

Радыё Свабода 

ВМС Даніі затрымалі кітайскі сухагруз, які падазраюць у пашкоджаньні кабэляў у Балтыйскім моры

Вайскова-марскія сілы Даніі ўвечары 19 лістапада затрымалі кітайскі сухагруз Yi Peng 3, які падазраюць у пашкоджаньні двух тэлекамунікацыйных кабэляў у Балтыйскім моры.

Радыё Свабода 

Ва Ўкраіне расказалі, як украінскія суды супрацоўнічаюць зь беларускімі і ці прызнаюць рашэньні судоў Беларусі

Міністэрства юстыцыі, іншыя кампэтэнтныя органы і суды Ўкраіны не супрацоўнічаюць зь Беларусьсю ў пытаньнях прававой дапамогі і экстрадыцыі ў цывільных і крымінальных справах.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Як ідзе збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты, расказаў Карпенка

Збор подпісаў прадоўжыцца па 6 снежня ўключна. Далей тэрытарыяльныя камісіі пачнуць праверку дакладнасці сабраных подпісаў грамадзян у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты.

БелТА (Навіны Беларусі) 

У чым унікальнасць Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны? Вось што гаворыць яго дырэктар

Ён падкрэсліў, што дзверы музея заўсёды адкрытыя для тых, хто цікавіцца гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны, бо тут у атмасферы павагі да подзвігу бацькаў і дзядоў можна прычыніцца да сапраўдных сведчанняў той эпохі, адчуць сувязь часоў і глыбей спазнаць каштоўнасць міру.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Bloomberg: Трамп можа ініцыяваць перагаворы з Расіяй з улікам рашэння Байдэна па ATACMS

"Дональд Трамп хутка будзе весці перагаворы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным наконт Украіны", - адзначаецца ў публікацыі. На думку журналіста, дзеючы прэзідэнт Джо Байдэн нібыта даў рэспубліканцу ў рукі яшчэ адну "карту", дазволіўшы біць амерыканскімі ракетамі ўглыб расійскай тэрыторыі, паколькі само па сабе гэта рашэнне "не прывядзе да поспехаў" на полі бою.