Ноябрь
2024

Новости за 26.11.2024

БелТА (Навіны Беларусі) 

Новыя праекты па розных напрамках. Беларусь і Татарстан бачаць рэзервы для нарошчвання супрацоўніцтва

"Беларусы для татар - братэрскі народ, мы вельмі шануем існуючыя адносіны і ганарымся тым, што, нягледзячы ні на якія знешнія фактары, мы застаёмся блізкімі па духу і прыярытэтах", - падкрэсліў прадстаўнік Татарстана ў Беларусі.

Радыё Свабода 

На Гомельшчыне праўладнага блогера другі раз асудзілі за «распаўсюд экстрэмізму»

25 лістапада ў судзе Кармянскага раёну судзьдзя Андрэй Аўсейцаў разглядаў яшчэ адну адміністрацыйную справу супраць вядомага мясцовага праўладнага блогера Аляксандра Петрачкова.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Сем прэм'ер пакажуць на рэспубліканскім фестывалі нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску

Фестываль нацыянальнай драматургіі праводзіцца ў Бабруйску невыпадкова, паколькі менавіта гэты горад лічыцца радзімай класіка беларускай літаратуры В.Дуніна-Марцінкевіча.

Радыё Свабода 

«Калі Беларусь заявіць, што ідзе ў NATO і ЭЗ, расейскія войскі прыйдуць праз пару тыдняў»

Пра магчымую новую «жалезную сьцяну» ў Эўропе, пра спробы Лукашэнкі зноў стаць «міратворцам» і пра тое, ці мяняецца на Захадзе погляд на Ціханоўскую, разважае прафэсар гісторыі Дэйвід Марплз, спэцыяліст у пытаньнях Беларусі, Украіны і Расеі, які працуе ва Ўнівэрсытэце Альбэрты ў канадзкім Эдмантане.

Радыё Свабода 

Расея атакавала Ўкраіну рэкорднай колькасьцю дронаў і ракет. Зяленскі: у гэтых дронах 16000 замежных кампанэнтаў

У ноч на 26 лістапада Расея запусьціла па Ўкраіне 188 бесьпілётнікаў і чатыры крылатыя ракеты — рэкордную колькасьць снарадаў за адну атаку, заявілі ВПС Кіева. Прэзыдэнт Украіны заявіў, што ў кожным з гэтых дронаў — 85 замежных кампанэнтаў, «безь якіх яны б не паляцелі».

Радыё Свабода 

Візыт на тле грамадзкіх пратэстаў. Як Лукашэнка вучыў пакістанцаў

Вялікі досьвед замежных візытаў Лукашэнкі паказвае, што яны мала ўплываюць на рост гандлю, эканамічнага супрацоўніцтва ўвогуле. І па выніках візыту ў Пакістан падпісана шмат дакумэнтаў, але яны ў асноўным тычацца даволі вузкіх сфэраў супрацоўніцтва.

БелТА (Навіны Беларусі) 

БУТБ і Стамбульская таварная біржа будуць развіваць супрацоўніцтва ў БРІКС

Вольга Гарэлік выказала ўдзячнасць турэцкаму калегу за гатоўнасць актывізаваць узаемадзеянне, адзначыўшы, што па выніках 10 месяцаў 2024 года Турцыя ўвайшла ў першую дзясятку краін па суме здзелак на беларускай біржавой пляцоўцы.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Чабатар: ход рэалізацыі ініцыятывы "Адзін раён - адзін праект" павінен быць на пастаянным кантролі

Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі Мінэканомікі, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Генеральнай пракуратуры, Банка развіцця, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Больш як 2 тыс. выхаванцаў займаюцца ў ваенна-патрыятычных клубах унутраных войскаў МУС

"На сённяшні дзень ва ўнутраных войсках функцыянуе 19 ВПК, выхаванцамі якіх з'яўляюцца больш як 2 тыс. юнакоў і дзяўчат ва ўзросце ад 11 да 17 гадоў. Сярод выхаванцаў 600 дзяўчат. Сярэдні ўзрост выхаванца - 14-15 гадоў", - падкрэсліў Дзмітрый Мікша.

Радыё Свабода 

Сёлета ў «экстрэмісцкі» сьпіс у Беларусі дадалі амаль 2 тысячы матэрыялаў

На сёньня Рэспубліканскі сьпіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў уключаныя больш за 6,5 тысячы матэрыялаў, паведаміў у эфіры дзяржаўнага тэлеканалу СТВ 25 лістапада намесьнік міністра інфармацыі Беларусі Андрэй Кунцэвіч.