Ноябрь
2024

Новости за 26.11.2024

Радыё Свабода 

Лукашэнка палохаў кіраўніцтва Пакістану, што «ціхаакіянскае NATO» хоча яго «разгайдаць»

Аляксандар Лукашэнка заявіў уладам Пакістану, што Захад спрабуе «разгайдаць» сытуацыю ў краіне, і аб пагрозах з боку «ціхаакіянскага NATO» ў выпадку яго стварэньня. Ніякага пацьвярджэньня сваім словам ён не прывёў.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Да - 9°С прагназуюць у Беларусі ў ноч на 27 лістапада

Будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі: дождж, мокры снег і снег. На асобных участках дарог сіноптыкі папярэджваюць аб галалёдзіцы. Месцамі чакаюцца наліпанне мокрага снегу, слабыя туман і галалёд. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні.

БелТА (Навіны Беларусі) 

"За рамкамі афіцыёзу". Лукашэнка звярнуўся з незвычайнай асабістай прапановай і сяброўскай парадай да Пакістана

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за рамкамі афіцыйных заяў хацеў бы звярнуцца да пакістанскага боку з адной асабістай прапановай.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Выбары прэзідэнта Грузіі прапанавана правесці 14 снежня

"Выступаю з прапановай правесці чарговыя выбары прэзідэнта Грузіі 14 снежня 2024 года. Адпаведна, зыходзячы з нашага заканадаўства, інаўгурацыя адбудзецца 29 снежня 2024 года", - заявіў Папуашвілі на пасяджэнні бюро парламента.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Качанава: аб якасці нашых прадуктаў ведаюць далёка за межамі краіны

Салігорская птушкафабрыка ў сегменце па вытворчасці яек займае вядучыя пазіцыі, звярнула ўвагу спікер. "Гэта не проста вытворчасць яек. Гэта і новыя віды прадукцыі, вельмі карысныя і патрэбныя для харчавання нашых грамадзян, і, што немалаважна, - дзіцячага харчавання", - падкрэсліла Наталля Качанава.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Галоўчанка: праграма супрацоўніцтва з РФ па атамных неэнергетычных і няатамных праектах будзе пашырана

"Са свайго боку хачу адзначыць, што мы, безумоўна, зацікаўлены ў развіцці ўсебаковага дзелавога ўзаемадзеяння з дзяржкарпарацыяй па ўсіх напрамках. Цяпер, на мой погляд, галоўная задача - актывізаваць практычную работу. Гэта павінна стаць асноўнай тэмай нашай сённяшняй сустрэчы", - адзначыў прэм'ер-міністр.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Нарышкін: Захад хоча дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі

Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне (ЦРУ) ЗША і брытанская разведвальная служба МІ-6 разлічваюць выкарыстаць фарміраванне "полк імя Каліноўскага" (нефармальная арганізацыя са структурнымі падраздзяленнямі, якія ў яе ўваходзяць, прызнана тэрарыстычнай. - Заўвага БЕЛТА) для дэстабілізацыі ў Беларусі з улікам маючых адбыцца там выбараў прэзідэнта.

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Марафон адзінства" маштабуецца. Арганізатары аб пашырэнні геаграфіі і напаўненні акцыі

Кіраўнік рабочай групы па арганізацыі і правядзенні акцыі нагадала, што з самага пачатку спіс гарадоў на карце "Марафону адзінства" быў вызначаны па самым простым прынцыпе: населеныя пункты, дзе ёсць тэхнічная база для правядзення акцыі.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Беларусь і Пакістан заключылі пагадненне аб міжнародных аўтамабільных зносінах

У дакуменце вызначаны парадак ажыццяўлення міжнародных аўтамабільных перавозак пасажыраў і грузаў, умовы ўзаемнага вызвалення перавозчыкаў ад выплаты мытных пошлін, падаткаў і збораў, звязаных з выкарыстаннем транспартных сродкаў.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка: Беларусі і Пакістану неабходна манетызаваць высокі ўзровень палітычных адносін

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам па выніках перагавораў з прэм'ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам у Ісламабадзе.