Ноябрь
2024

Новости за 29.11.2024

БелТА (Навіны Беларусі) 

Польшча і НАТА пачалі тактычныя вучэнні TUMAK-24

Вучэнні прадоўжацца да 2 снежня. У іх прымаюць удзел польскія і літоўскія ваенныя, а таксама ваеннаслужачыя з баявой групы НАТА. Адным з асноўных элементаў стала танкавая пераправа цераз возера Кемпна. Для выканання задачы былі задзейнічаны інжынерныя, механізаваныя, артылерыйскія і авіяцыйныя часці.

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Сур'ёзна рушылі наперад у развіцці прававой сістэмы". Чупрыс пра поспехі юрыстаў у апошнія гады

Вольга Чупрыс звярнула ўвагу на тэзіс аб непадзельнасці дзвюх з'яў - дзяржавы і права, і гэта сувязь, паводле яе слоў, закранае непасрэдна юрыстаў.

Радыё Свабода 

У Парыжы пасьля рэстаўрацыі ўпершыню адчыніў дзьверы сабор Нотр-Дам

У Парыжы пасьля пяцігадовай рэстаўрацыі ўпершыню адчыніў свае дзьверы сабор Нотр-Дам. У яго аднаўленьні пасьля пажару 2019 годe бралі ўдзел больш за 1300 будаўнікоў і рамесьнікаў з усяго сьвету. Яны сталі яго першымі ганаровымі гасьцямі.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Знешнепалітычныя ведамствы Беларусі і Кыргызстана падпісалі праграму супрацоўніцтва на 2025-2026 гады

Бакі абмеркавалі шырокі спектр актуальных пытанняў двухбаковых адносін з акцэнтам на ўзаемадзеянні ў інтэграцыйных арганізацыях (ЕАЭС, СНД, АДКБ) і на міжнародных пляцоўках (ААН, АБСЕ і інш.).

БелТА (Навіны Беларусі) 

Кубракоў: гатовы да актыўнага развіцця супрацоўніцтва з праваахоўнымі органамі ААЭ

"У ходзе сустрэчы з камандзірамі нашых спецпадраздзяленняў вы зададзіце ўсе пытанні, якія цікавяць. Пры неабходнасці можна скарэкціраваць або распрацаваць прынцыпова новую праграму для наступных груп, якія мы чакаем у 2025 годзе. Гатовы да актыўнага развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з праваахоўнымі органамі ААЭ па розных напрамках дзейнасці", - адзначыў міністр.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Каля 750 юных плыўцоў з Беларусі і Расіі спаборнічаюць на турніры ў гонар 85-годдзя Брэсцкай вобласці

За званне мацнейшых на дарожках спаборнічаюць каля 750 спартсменаў. Беларусь прадстаўлена ўдзельнікамі з Мінска і абласцей. З Расіі прыехалі каманды Амурскай, Калінінградскай і Тульскай абласцей. Спаборніцтвы сярод юнакоў і дзяўчат праходзяць у трох узроставых катэгорыях. У праграму ўключаны дыстанцыі ўсімі спосабамі плавання. Пераможцаў і прызёраў вызначаюць у асабістым заліку.