Декабрь
2024
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Новости за 12.12.2024

БелТА (Навіны Беларусі) 

Вальфовіч пра ваенна-палітычную абстаноўку вакол Беларусі: сітуацыя нагнятаецца, тэндэнцыі несуцяшальныя

"Дзеянні, якія ажыццяўляюцца кіраўніцтвам Украіны ў адносінах да нашай краіны, таксама не маюць міралюбнага характару", - падкрэсліў дзяржсакратар.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Краіны СНД будуць супрацоўнічаць у развіцці грамадзянскага суднабудавання

Асноўная мэта пагаднення - садзейнічанне развіццю грамадзянскага суднабудавання дзяржаў Садружнасці з улікам прыярытэтных напрамкаў мадэрнізацыі эканомікі і нацыянальных стратэгічных галіновых праграм у інтарэсах павелічэння долі вытворцаў грамадзянскага суднабудавання дзяржаў СНД на сусветным рынку.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Маразы, парывісты вецер, з нядзелі - пацяпленне. Сіноптыкі пра надвор'е ў Беларусі ў бліжэйшыя дні

"У гэтым годзе першая дэкада снежня аказалася на 1,9 градуса вышэйшай за кліматычную норму і склала ў сярэднім па Беларусі 0,2 цяпла. Пры гэтым дадатная анамалія тэмпературы паветра адзначалася па ўсёй тэрыторыі краіны. Але ўжо сёння рэспубліку будзе перасякаць халодны атмасферны фронт, які адкрые шлях арктычным паветраным масам", - расказалі ў Белгідрамеце.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Прамкааперацыя, рынкі газу і нафты. У ЕЭК расказалі аб парадку Еўразійскага міжурадавага савета 13 снежня

Да пасяджэння падрыхтаваны праект змяненняў у палажэнне аб адборы сумесных кааперацыйных праектаў у галінах прамысловасці і аказанні фінансавага садзейнічання пры іх рэалізацыі дзяржавамі - членамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Чарговае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД плануецца правесці 30 мая 2025 года ў Душанбэ  

Такая інфармацыя агучана сёння на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Маскве. Парадак дня сустрэчы ўключаў 10 пунктаў. Кіраўнікі ўрадаў абмяняліся меркаваннямі па актуальных тэмах эканамічнага ўзаемадзеяння ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Беларусы выйгралі сем медалёў этапу Сусветнай серыі па параплаванні

Спаборніцтвы праходзілі ў сталіцы Егіпта Каіры, у актыве нашай каманды пяць залатых і два сярэбраныя медалі. Трохразовай пераможцай турніру стала Хрысціна Ешчык, якая першынствавала на дыстанцыях 50 і 100 м вольным стылем, а таксама на стаметроўцы брасам.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Ці плануе Беларусь павялічыць расходы на абарону? Вось што гавораць у Генштабе

"Мы падыдзем да гэтага пытання (наколькі зменяцца расходы на абарону) пасля таго, як ажыццявім планаванне. Гэта значыць, калі будзе распрацаваны план абароны і з'явяцца тыя элементы, якія неабходна зрабіць, той аб'ём матэрыяльных рэсурсаў, які неабходны для іх рэалізацыі, і адпаведныя сумы", - сказаў Павел Муравейка.