Суд прыняў рашэньне вызваліць беларуса Дзьмітрыя Лукомскага з закрытага лягера для іншаземцаў у Славаччыне
Адміністрацыйны суд у Кошыцэ (Славаччына) пастанавіў вызваліць з «Цэнтру ўтрыманьня іншаземцаў» беларуса Дзьмітрыя Лукомскага 25 лістапада. Раней ён быў у адкрытым лягеры і прасіў прытулку ў Славаччыне, але 18 кастрычніка Лукомскага там затрымала паліцыя.