У Грузіі пратэстоўцы закідалі яйкамі будынак парлямэнту падчас першай сэсіі пасьля спрэчных выбараў
Новы парлямэнт Грузіі 25 лістапада правёў сваю першую сэсію на фоне пратэстаў апазыцыі супраць сфальсыфікаваных выбараў і патрабаваньня праэўрапэйскай прэзыдэнткі Саламэ Зурабішвілі ануляваць вынікі галасаваньня. Пратэстоўцы сабраліся каля парлямэнту і закідалі будынак яйкамі.