Беларусы выйгралі сем медалёў этапу Сусветнай серыі па параплаванні
Спаборніцтвы праходзілі ў сталіцы Егіпта Каіры, у актыве нашай каманды пяць залатых і два сярэбраныя медалі. Трохразовай пераможцай турніру стала Хрысціна Ешчык, якая першынствавала на дыстанцыях 50 і 100 м вольным стылем, а таксама на стаметроўцы брасам.