Майстар-класы, канцэрты ў цэхах і свае адметнасці. "Марафон адзінства" прымаюць Баранавічы
Баранавічы 13 і 14 снежня гасцінна сустракаюць рэспубліканскую грамадска-культурную акцыю "Марафон адзінства". Гэта ўжо дзявяты пункт у яго маршруце: "Марафон" пачаў свой шлях з Маладзечна, пабываў ужо у Гомелі, Жлобіне, Бабруйску, Магілёве, Віцебску і Оршы. У Брэсцкай вобласці акцыю прымае ўжо другі горад, першым быў Пінск.