Палітычны аналітык: Еўропа не зможа паўплываць на адносіны Масквы і Вашынгтона
"Калі Расія і ЗША дамовяцца, у Еўропы будзе толькі два шляхі. Адзін з іх - далучыцца да гэтага і прыняць той факт, што канфлікт паміж Расіяй і Злучанымі Штатамі скончыўся, і Расія не ўяўляе пагрозы Злучаным Штатам з ваеннага пункту гледжання. Другі шлях - не прыняць гэта, і тады ЗША і Еўропа апынуцца ў канфліктнай сітуацыі і палітычна, і эканамічна. Акрамя таго, Еўропа апынецца ў такой жа канфліктнай сітуацыі з Расіяй. Яна ад гэтага толькі прайграе", - сказаў Якаў Кедмі.