“Засвяціся ў цемры!” — пад такім дэвізам сёння па ўсёй краіне ДАІ праводзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

Супрацоўнікі ДАІ 27 верасня наведаюць працоўныя калектывы і ўстановы адукацыі. Вартаўнікі дарог нагадаюць правілы бяспечных паводзін у цёмны час сутак, растлумачаць неабходнасць і правілы выкарыстання святлоадбівальных элементаў і адзення павышанай бачнасці.

Пешаходы пры руху па краі праезджай часткі ці збочыне ў цемры павінны выкарыстоўваць флікеры. Таксама пазначаць сябе на дарозе ў цёмны час сутак павінны раварысты і асобы на персанальных сродках мабільнасці. Кіроўцам патрэбна быць больш пільнымі пры праездзе пешаходных пераходаў і руху па дарогах паблізу населеных пунктаў, выконваць хуткасныя абмежаванні і правілы манеўравання.

Сёння і ў бліжэйшыя выхадныя Дзяржаўтаінспекцыя ўзмоцніць кантроль на дарогах і прыме дадатковыя меры па забеспячэнню бяспекі ўразлівых удзельнікаў руху, адзначаецца ў паведамленні.

Да рэйдавых мерапрыемстваў будуць прыцягнуты экіпажы спецпадраздзялення ДПС “Страла” МУС.

Фота БЕЛТА

Читайте на 123ru.net