У Празе адбылося шэсьце ў падтрымку крымскіх палітвязьняў ВІДЭА
У сталіцы Чэхіі Празе адбыўся мітынг-шэсьце ў падтрымку палітвязьняў з Крыму і Ўкраіны, а таксама супраць самога факту анэксіі паўвыспы. Мерапрыемства было прымеркавана да другой гадавіны акупацыі Крыму Расеяй і прайшло ў межах дабрачыннага фэстывалю «CrimeanSOS».