Беларуска-амэрыканскім адносінам патрабуецца «мяккая перазагрузка» — амэрыканскі экспэрт
Марк Эпіскапас, дасьледчык амэрыканскага Інстытуту адказнага дзяржаўнага кіраваньня Квінсі і прафэсар гісторыі ва Ўнівэрсытэце Мэрымаўнту, раіць, як Злучаным Штатам варта памяняць палітыку адносна Беларусі. Ён разьлічвае, што ў адміністрацыі Трампа прыслухаюцца да ягоных парадаў.