Школьнік зь Берасьця стаў пераможцам Эўрапейскай геаграфічнай алімпіяды
Школьнік зь Берасьця Мікалай Місіюк стаў абсалютным пераможцам Эўрапейскай геаграфічнай алімпіяды (EGEO-2024) у Сэрбіі. Агулам беларускія школьнікі зарабілі на алімпіядзе пяць мэдалёў.