Новае кіраўніцтва Каардынацыйнай рады: Пераможца атрымлівае ўсё
Крызіс у Каардынацыйнай радзе (КР) вырашаны. Сёньня рада абрала сваёй сьпікеркай Анжаліку Мельнікаву, прадстаўніцу выбарчага сьпісу «Каманда Латушкі і руху „За Свабоду“». Віцэ-сьпікеркай была абраная Станіслава Гліньнік, прадстаўніца выбарчага сьпісу «Эўрапейскі выбар».