Гарыс заявіла, што ня стане сустракацца з Пуціным без удзелу ў перамовах украінскага боку
Кандыдатка ў прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Камала Гарыс заявіла, што ў якасьці кіраўніка дзяржавы ня будзе сустракацца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным для перамоваў аб спыненьні вайны ва Ўкраіне без удзелу ўкраінскага боку.