Расьсьледнікі выявілі беларускія кампаніі, якія набываюць на Захадзе і прадаюць Расеі дэталі для зьнішчальнікаў і ракет
Беларускі расьсьледніцкі цэнтар (БРЦ) ідэнтыфікаваў некалькі беларускіх кампаній, якія набывалі ў заходніх краінах мікрасхемы і прадавалі іх расейскім прадпрыемствам, што вырабляюць дэталі для зьнішчальнікаў і ракет.