За паўгода яшчэ амаль 800 беларусаў трапілі ў расейскую базу вышуку, вызначыла «Медиазона». Як праверыцца?
Расейская і беларуская базы даўно сынхранізаваныя. Гэта азначае, што калі чалавека шукаюць у Беларусі, яго затрымаюць і ў Расеі. «Медиазона» прааналізавала сьпіс: усяго ў расейскім сьпісе на вышук цяпер 4402 беларусы. Побач зь некаторымі, аднак, пазнака пра тое, што іхныя імёны з вышуку выдалілі.