Расея пачала прыцягваць вайскоўцаў КНДР да ўдзелу ў штурмах, — Зяленскі
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў 14 сьнежня, што сёньня «ўжо ёсьць папярэднія звесткі» аб выкарыстаньні Расеяй у штурмах «прыкметнай колькасьці» вайскоўцаў з Паўночнай Карэі.