Урад Армэніі падтрымаў праект закону аб пачатку працэсу далучэньня да Эўразьвязу
Законапраект ініцыявала празаходняя ініцыятыва «Эўрагаласаваньне». Для ўнясеньня дакумэнту ў парлямэнт яны сабралі ўжо 60 тысяч подпісаў замест неабходных 50 тысяч.