«Усё чорнае, але гэта хаваюць». Мазута зьнішчае запаведнікі Крыму, на захадзе паўвостраву ўвялі рэжым надзвычайнай сытуацыі
У Чорным моры фіксуюць усё новыя ачагі забруджваньня мазутам з расейскіх танкераў, якія пацярпелі крушэньне ў Керчанскім праліве ў сьнежні 2024 году. Плыні разносяць таксычнае паліва ўздоўж усяго Крымскага паўвострава.