Байдэн прэвэнтыўна памілаваў сваю сям'ю і шэраг былых чыноўнікаў і кангрэсмэнаў, якіх рэзка крытыкаваў Трамп
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн памілаваў адстаўнога генэрала Марка Мілі, былога дарадцу ўраду ЗША ў пытаньнях COVID-19 Энтані Фаўчы, а таксама чальцоў Кангрэсу і супрацоўнікаў, якія ўваходзілі ў склад спэцыяльнага камітэту па расьсьледаваньні штурму Капітолію 6 студзеня 2021 году.