На папулярным у Беларусі маркетплэйсе прадавалі дроны — умяшалася пракуратура
Пракуратура Менску выявіла факт разьмяшчэньня на папулярнай у Беларусі пляцоўцы аб’яваў прапановы аб продажы дронаў, абсталяваных відэакамэрай. У выніку ўладальніку маркетплэйса вынесьлі прадпісаньне, а прадаўца заблякавалі.