90 тысяч беларусаў памерлі ад COVID-19? Што кажуць лекары пра зьвесткі «Кібэрпартызанаў»
Больш за 90 000 чалавек — залішняя сьмяротнасьць у Беларусі падчас пандэміі COVID-19, прыблізна столькі жыцьцяў забраў каранавірус у 2020−2022 гадах — такія лічбы апублікавалі «Кібэрпартызаны». Пагаварылі з экспэртамі, наколькі гэта рэальна.