Ахвярамі абстрэлаў ва Ўкраіне і Расеі летась сталі 2600 мірных жыхароў, больш за 14 тысяч параненыя, — даклад CIT
У 2024 годзе ў выніку баявых дзеяньняў, перш за ўсё ўдараў па грамадзянскай інфраструктуры, на тэрыторыі Ўкраіны і Расеі загінулі сама меней 2600 цывільных, гаворыцца ў дакладзе расьсьледніцкай групы Conflict Intelligence Team.