Цела вернутай Украіне журналісткі расейцы вярнулі бяз часткі органаў. Яе катавалі
Расея вярнула Ўкраіне цела журналісткі Вікторыі Рошчынай са сьлядамі катаваньняў і безь некаторых органаў, гаворыцца ў сумесным расьсьледаваньні «Ўкраїнскої правди», «Важных историй», францускага кансорцыюму журналістаў Forbidden Stories і яшчэ больш як дзесяці СМІ.