Вайсковая разьведка Ўкраіны заявіла, што пад акупаваным Мелітопалем падарваны таварны цягнік
Галоўнае ўпраўленьне разьведкі міністэрства абароны Украіны (ГУР) паведаміла, што ў ноч на 31 траўня на чыгуначным участку непадалёк ад населенага пункту Якімаўка Мелітопальскага раёну Запароскай вобласьці, які знаходзіцца пад кантролем расейскіх войскаў, быў падарваны расейскі вайсковы цягнік.