Генэральны сакратар NATO заклікае павялічыць патэнцыял СПА альянсу на 400%, а інакш «трэба пачаць вывучаць расейскую мову»
Генэральны сакратар NATO Марк Рутэ заклікаў дзяржавы альянсу радыкальна ўзмацніць абарончыя магчымасьці, у тым ліку павялічыць патэнцыял паветранай і супрацьракетнай абароны NATO на 400% — каб эфэктыўна супрацьстаяць пагрозам з боку Расеі.