У Расеі рыхтуюць праект аб пакараньні за адмаўленьне генацыду савецкага народу. У Беларусі падобны закон прынялі на 2 гады раней
Дзяржаўная Дума Расеі рыхтуе законапраект, які ўвядзе пакараньне за адмаўленьне генацыду савецкага народу ў час Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта паведаміла намесьніца сьпікера ніжняй палаты расейскага парлямэнту Ірына Яравая.