Ізраіль на тле абвастрэньня сытуацыі з Іранам абвясьціў аб закрыцьці сваіх амбасад ва ўсіх краінах сьвету
Ізраіль 13 чэрвеня нанёс па ядзерных аб’ектах і вайсковых базах Ірану ўдары, назваўшы іх «прэвэнтыўнымі», а іх мэту — ня даць Ірану стварыць уласную ядзерную зброю. Іран у сваю чаргу паабяцаў удары ў адказ.