Кіраўнік Генштабу Муравейка паведаміў пра стварэньне ў Беларусі бесьпілётных войскаў
У структуры Узброеных сіл «у якасьці самастойнага кампанэнту» створаныя «войскі бесьпілётных авіяцыйных комплексаў», паведаміў начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных сіл — першы намесьнік міністра абароны Павел Муравейка.