ЗША ўступілі ў ірана-ізраільскі канфлікт. Трамп заявіў аб «вельмі пасьпяховых» ударах па іранскіх ядзерных аб’ектах
У суботу ўвечары прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зь Белага дому выступіў са зваротам да краіны, паведаміўшы аб амэрыканскіх бомбавых ударах па ядзерных абʼектах Ірану ў Фардо, Натанзе і Ісфагане.