«Афіцэр пастаянна страляў з траўмату па тэрміновіках». Расейскія салдаты расказваюць, чаму ўцяклі з вайны, у тым ліку празь Беларусь
За больш чым тры гады вайны з Украінай з расейскай арміі дэзэртавалі больш за 50 тысячаў чалавек. Сярод іх аказваюцца і салдаты тэрміновай службы — тэрміновікі, якіх нібыта забаронена выкарыстоўваць у баявых дзеяньнях. Каб абысьці гэтае правіла, іх усё часьцей прымушаюць падпісваць кантракты.