Вугоршчына блякуе пашырэньне Эўразьвязу. Што будзе з Украінай, Малдовай і санкцыямі
Пасьля саміту NATO ў Гаазе, лідэры ЭЗ зьбяруцца ў Брусэлі 26 чэрвеня на Эўрапейскую раду. На парадку дня шмат пытаньняў, у тым ліку Іран, дзе Эўразьвяз імкнецца захаваць уплыў, а таксама пэрспэктывы ўступленьня ў ЭЗ Украіны.