ЗША ўвялі санкцыі супраць «Лукойла» і «Раснафты». Трамп адмяніў сустрэчу з Пуціным у Будапэшце
Абмежаваньні ў дачыненьні да двух найбуйнейшых расейскіх нафтаздабытчыкаў уведзеныя «у сувязі з адсутнасьцю ў Расіі сур’ёзнай прыхільнасьці мірнаму працэсу, накіраванаму на спыненьне вайны ва Ўкраіне».