Расея для абстрэлу тылавых вобласьцяў Украіны пачала выкарыстоўваць мадыфікаваныя авіябомбы большай далёкасьці
Кіраўнік Адэскай вобласьці Алег Кіпер паведаміў, што расейскія войскі 24 кастрычніка ўпершыню з пачатку поўнамаштабнай вайны выкарысталі кіраваныя авіябомбы для ўдару па цывільнай інфраструктуры рэгіёну.