«Аказваецца, за мной ажно 17 гадоў сачылі». Генадзь Фядыніч — пра арышт, украінскія песьні за кратамі і апошні дзень у турме
Былы старшыня незалежнага Прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч паўтара месяца таму выйшаў з Бабруйскай калёніі № 2, яго разам зь іншымі палітвязьнямі вывезьлі ў Літву. У размове з Свабодай ён кажа, што «вялікай радасьці дагэтуль не адчувае», бо мае шмат клопатаў.