У новым школьным падручніку гісторыі пра Лукашэнку напісалі 46 разоў, а пра кнігі Караткевіча, рэпрэсіі і апанэнтаў Лукашэнкі — ні разу
У Беларусі выйшаў новы падручнік гісторыі для школьнікаў: «Гісторыя Беларусі ў кантэксьце ўсясьветнай гісторыі», другая частка. Ён прысьвечаны савецкай эпосе і сучаснасьці. Свабода пагартала новы падручнік разам з гісторыкам Паўлам Церашковічам.