«Было вельмі цяжка на душы, што я тут, а магілы родных далёка». Як беларусы ў вымушанай эміграцыі даглядаюць магілы чужых людзей і навошта
Тысячы беларусаў раскіданыя па сьвеце пасьля падзеяў 2020 году. Празь небясьпеку перасьледу яны ня могуць на Дзяды наведаць магілы продкаў. Свабода паслухала некалькі гісторыяў, а таксама парады сьвятара — як ушанаваць памяць памерлых.