NATO заяўляе, што ліквідавала «разрыў у вытворчасьці боепрыпасаў» з Расеяй
Генэральны сакратар NATO Марк Рутэ заявіў, што Паўночнаатлянтычны альянс здолеў ліквідаваць «разрыў у вытворчасьці боепрыпасаў» у параўнаньні з Расеяй. Паводле яго, цяпер краіны саюзу вырабляюць дастаткова, каб не адставаць ад тэмпаў расейскай вайсковай вытворчасьці.