У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў зь ліку грамадзян Латвіі, два зь іх пасьпелі зьехаць у Беларусь
У Латвіі арыштавалі сама меней трох чалавек, зьвязаных з так званай групай «Балтыйскія антыфашысты»: у яе межах дзейнічала сетка інфарматараў, якія зьбіралі і перадавалі спэцслужбам Расеі інфармацыю аб перамяшчэньні вайсковай тэхнікі, аб ўкраінцах і прыхільніках Украіны ў Латвіі.