У Беларусі вырабляюць такія ж тыпы ўзбраеньня, без якіх «на СВА сёньня вельмі складана абысьціся», заяўляе Лукашэнка
Без традыцыйнага ўзбраеньня — пісталетаў, аўтаматаў, кулямётаў, гранатамётаў — і «без звычайнага салдата» сучасная вайна «не абыдзецца», заявіў Аляксандр Лукашэнка 26 студзеня ў Менску на нарадзе па стварэньні адукацыйнага цэнтру для падрыхтоўкі таленавітай моладзі па прафэсіях будучыні.