«Пабег глядзець, як круціцца лічыльнік праслухоўваньняў», Максім Знак апублікаваў свае музычныя запісы на стрымінгах
Былы палітвязень і юрыст Максім Знак паведаміў, што яго музычныя запісы зьявіліся на асноўных музычных стрымінгавых плятформах. Пра гэта ён напісаў у сацыяльных сетках, адзначыўшы, што слухачы даўно пыталіся, чаму яго музыкі няма на папулярных пляцоўках.