Июль
2024

Новости за 01.07.2024

БелТА (Навіны Беларусі) 

Кіраўнікі прадпрыемстваў Беларусі прагназуюць далейшы рост аб'ёмаў вытворчасці

Дырэктары адзначаюць павелічэнне попыту і цэн на сваю прадукцыю, рост аб'ёмаў выпуску, у тым ліку за кошт паставак за мяжу, захаванне высокага каэфіцыента загрузкі вытворчых магутнасцей.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Сабаленка і Азаранка стартуюць на Уімблдонскім тэнісным турніры

Трэці ў сезоне турнір серыі "Вялікага шлема" фінішуе 14 ліпеня. У гэтым сезоне прызавы фонд Уімблдона дасягнуў рэкорднага паказчыка - 50 млн фунтаў стэрлінгаў. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе атрымаюць па 2,7 млн фунтаў.

Радыё Свабода 

Ва Ўкраіне паказалі, як аднавілі свае заставы ў Валынскай вобласьці на мяжы зь Беларусьсю. ФОТА

На фота, апублікаваных Дзяржаўнай памежнай службай Украіны, можна пабачыць апорныя пункты памежнікаў, інжынэрныя абарончыя збудаваньні на мяжы зь Беларусьсю.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка павіншаваў народ Канады са святам незалежнасці

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што назапашаны на працягу дзесяцігоддзяў бясцэнны скарб кантактаў паміж беларускімі і канадскімі сем'ямі, простымі людзьмі, навукоўцамі і бізнесам дапаможа пераадолець часовыя цяжкасці і аднавіць паўнавартасны міждзяржаўны дыялог.