Июль
2024

Новости за 05.07.2024

Радыё Свабода 

У Лукашэнкі — гіганцкі рычаг уплыву ў Маскве», — расейскі экспэрт

Ці быў і ёсьць Лукашэнка марыянэткай Крамля? Чаму ні ў яго, ні ў Масквы не атрымалася далучыць Беларусь да Расеі? Чаму Лукашэнка ня здолеў паразумецца з Захадам? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў спэцвыпуску праграмы «ПіК Свабоды», прысьвечанай 30-годзьдзю кіраваньня Лукашэнкі, адказвае навуковы супрацоўнік Бэрлінскага цэнтру Карнэгі па вывучэньні Расеі і Эўразіі Максім Самарукаў.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Сустрэча міністраў культуры краін ШАС пройдзе ў Віцебску ў час "Славянскага базару"

"Ёсць шэраг мерапрыемстваў і пляцовак, якія традыцыйна рэалізоўваліся, ёсць і элементы, якія будуць рэалізаваны ўпершыню. Хачу сказаць, што літаральна ўчора было прынята рашэнне аб прыёме нашай краіны ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва", - адзначыў ён.

Радыё Свабода 

Літва запатрабавала вывезьці зарэгістраваныя ў Беларусі прычэпы і паўпрычэпы да 10 ліпеня

Зарэгістраваныя ў Беларусі прычэпы і паўпрычэпы, у тым ліку буксаваныя цягачамі, зарэгістраванымі ў іншых краінах, павінныя пакінуць тэрыторыю Літвы да 10 ліпеня. Гэта зьвязана з 14-м пакетам санкцыяў Эщразьвязу, паведамляе мытня Літвы.

Радыё Свабода 

Нацбанк Беларусі выпусьціў незвычайныя прастакутныя манэты. Фота

Нацыянальны банк Беларусі зь 5 ліпеня выпускае ў абарачэньне памятныя манэты «Беларускі рубель. 30 гадоў» з нагоды 30-годзьдзя беларускага рубля. Манэты маюць незвычайную форму — прастакутную.

Радыё Свабода 

З пачатку году ў Беларусі і Расеі затрымалі некалькі дзясяткаў грамадзян Латвіі

Сёлета ў Беларусі і Расеі было затрымана некалькі дзясяткаў грамадзян Латвіі, паведаміла латвійская міністарка замежных справаў Байба Бражэ ў праграме «900 сэкунд» на канале TV3.