Июль
2024
31

Новости за 11.07.2024

Радыё Свабода 

Чаму NATO загаварыла пра Беларусь

У Вашынгтоне праходзіць саміт, прысьвечаны 75-й гадавіне заснаваньня NATO. У Дэклярацыі саміту двойчы згадваюць Беларусь. Ці пацягне гэта наступствы для Беларусі? Ітэрвію зь віцэ-прэзыдэнткаю міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе Аленай Кудзько.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Качанава пра ШАС і БРІКС: важна супрацоўнічаць з краінамі, якія нацэлены на канструктыў

"ШАС і БРІКС - гэта краіны-аднадумцы, якія думаюць пра суверэнітэт і незалежнасць, змагаюцца з тэрарызмам, адстойваюць інтарэсы сваіх краін і гавораць аб тым, што мы разам павінны зрабіць усё для таго, каб гарантаваць глабальную бяспеку ва ўсім свеце", - адзначыла Наталля Качанава.

Радыё Свабода 

Што Ціханоўская робіць на саміце NATO

У Вашынгтоне праходзіць саміт, прысьвечаны 75-й гадавіне заснаваньня NATO. У Дэклярацыі саміту двойчы згадваюць Беларусь. Ці пацягне гэта наступствы для Беларусі? Слухайце інтэрвію зь віцэ-прэзыдэнткаю міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе Аленай Кудзько. Яна прымае ўдзел у грамадзянскім форуме NATO.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Сергяенка: у Беларусі і Ірана супадаюць падыходы да будаўніцтва новай архітэктуры міжнародных адносін

Ігар Сергяенка адзначыў супадзенне падыходаў Беларусі і Ірана да пытання будаўніцтва новай архітэктуры міжнародных адносін, важнымі элементамі якой з'яўляюцца БРІКС і ШАС.

Радыё Свабода 

У Францыі ад пажару пацярпеў вядомы гатычны сабор у Руане

У францускім горадзе Руан у Нармандыі падчас рамонтных работ 11 ліпеня загарэўся шпіль мясцовага гатычнага сабору. Гэта адзін з самых знакамітых сабораў як у Францыі, так і ў сьвеце. Менавіта яго ў 19-м стагодзьдзі некалькі разоў маляваў мастак-імпрэсіяніст Клёд Манэ.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Літвіновіч выйграў агульны залік Кубка свету па скачках на батуце

У сезоне-2024 лідар нацыянальнай каманды прыняў удзел у трох этапах Кубка свету з пяці, і па выніках кожнага з іх паднімаўся на подыум. У Баку і нямецкім Котбусе Літвіновіч заваяваў бронзу, а на фінальным этапе ў партугальскай Каімбры паказаў лепшы вынік.