Июль
2024

Новости за 22.07.2024

Радыё Свабода 

«Беларускі Хамэйні». Дзеля чаго ў краіне ствараюць культ асобы

20 ліпеня ў Менску адбыўся так званы «Форум патрыятычных сіл». У такой форме прыхільнікі дзейнай улады адсьвяткавалі юбілей — 30 гадоў кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі. Гэта знакавая падзея ў працэсе фармаваньня культу ягонай асобы. Такога маштабу хваласьпеваў на адрас Лукашэнкі яшчэ не было.

Радыё Свабода 

Віцэ-сьпікер Сэнату Польшчы заявіў, што абмежаваньні на ўезд у ЭЗ для беларусаў амаральныя

Дазвол на перасячэньне мяжы Эўрапейскага Зьвязу і Беларусі для грузавікоў, якія «даюць зарабляць грошы Лукашэнку і яго камандзе», і адначасовыя абмежаваньні на яе перасячэньне для ўсіх аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі, — «гэта вельмі амаральна», заявіў віцэ-сьпікер Сэнату Польшчы Міхал Каміньскі.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Расія завяршыла ратыфікацыю пагаднення з Беларуссю аб праспектах каштоўных папер

Гэта пагадненне было падпісана ў Маскве 22 снежня 2023 года. Яно прадугледжвае ўзаемнае прызнанне праспектаў каштоўных папер у дзяржаве знаходжання эмітэнта.

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Гэта псіхалогія абывацеля". Спіцын аб павышэнні шанцаў Камалы Харыс стаць новым прэзідэнтам ЗША

"Часта абывацель галасуе за любога прадстаўніка ўлады толькі таму, што ён з'яўляецца прадстаўніком улады. Вось стане Харыс прэзідэнтам ЗША замест Байдэна - абывацель пойдзе і прагаласуе. І яе палітычныя перакананні, і праграма абывацеля наогул ніякім чынам непакоіць не будуць", - упэўнены ён.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Беларускае таварыства палітолагаў зарэгістраваў Мінюст

Дзейнасць грамадскага аб'яднання будзе накіравана на садзейнічанне выпрацоўцы і рэалізацыі навукова абгрунтаванай дзяржаўнай палітыкі ў Беларусі, экспертнае суправаджэнне працэсаў распрацоўкі і прыняцця рашэнняў у галіне ўнутранай і знешняй палітыкі Беларусі, Саюзнай дзяржавы і краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).