Июль
2024
25
26
27
28
29
30
31

Новости за 23.07.2024

Радыё Свабода 

Колькасьць загінулых падчас урагану ў Беларусі дасягнула сямі чалавек, — МНС

Ахвярамі ўрагану 13-14 ліпеня ў Беларусі сталі сем чалавек, 75 атрымалі траўмы, заявіў начальнік галоўнага ўпраўленьня дзяржаўнай сыстэмы прадухіленьня і ліквідацыі надзвычайных сытуацый і грамадзянскай абароны МНС Ігар Хадановіч.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Дзеці з сур'ёзнымі захворваннямі пройдуць аздараўленне ў лагерах дзякуючы Беларускаму дзіцячаму фонду

З першых дзён работы Беларускі дзіцячы фонд дапамагае хворым дзецям. Спачатку іх накіроўвалі на адпачынак і рэабілітацыю за мяжу, але з цягам часу былі створаны свае праграмы рэабілітацыі і аздараўлення, дзякуючы якім дзеці маглі праходзіць такое аздараўленне ў Беларусі.

Радыё Свабода 

Што Лукашэнка захоча за памілаваньне палітвязьняў? Тлумачэньне палітоляга Астапені

Вызваленьне палітвязьняў і анонс новых памілаваньняў – каму і аб чым гэта сыгнал? Чаго Лукашэнка хоча ад Захаду ўзамен? У чым прычына супярэчлівасьці апошніх крокаў беларускіх уладаў? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў перадачы «ПіК Свабоды» адказвае доктар паліталёгіі, кіраўнік беларускай ініцыятывы Chatham House Рыгор Астапеня.

Радыё Свабода 

На вучэньнях МУС Беларусі заўважылі ўкраінскі бронеаўтамабіль, імаверна, захоплены Расеяй падчас вайны

Падчас вучэньняў Унутраных войскаў МУС Беларусі прадэманстравалі бронеаўтамабіль, у якім украінскія вайскоўцы пазналі бронеаўтамабіль «Казак-5». Яго раней не пастаўлялі ў Беларусь.

БелТА (Навіны Беларусі) 

"На кантролі павінна быць усё". У лясной галіне абмяркоўваюць ход распрацоўкі буралому

Для абмеркавання ходу распрацоўкі бураломаў у Мазыры сабраліся генеральныя дырэктары і асобныя галоўныя ляснічыя ДВЛГА, кіраўнікі рэспубліканскіх падпарадкаваных арганізацый, дырэктары найбольш пацярпелых лясгасаў.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Белкаапсаюз рэалізаваў у Расійскую Федэрацыю каля 40 т чарніц новага ўраджаю

"У бягучым годзе плануем закупіць каля 12 тыс.т бульбы, 32 тыс.т агародніны і больш за 50 тыс.т пладоў, ягад і фруктаў, якія ў далейшым будзем максімальна выкарыстоўваць", - рэзюмавала начальнік упраўлення нарыхтовак Белкаапсаюза.